Из Telegram

Стыпендыяльная праграма па падтрымцы праектаў у сферы абароны палітычных зняволеных

пнд, янв 12 · 00:00 Tbilisi

Reforum Space адкрывае новы набор на стыпендыяльную праграму па падтрымцы праектаў у сферы абароны палітычных зняволеных. У праграме могуць удзельнічаць актывісты і актывісткі з Беларусі, якія пакінулі краіну з-за магчымых пераследаў за палітычныя погляды. Напрамкі праектаў маюць разнастайны характар: ад адвакатавання інтарэсаў палітзняволеных да арганізацыі вечароў напісання лістоў палітзняволеным. Стыпендыя ў рамках праграмы складае 2400 USD за 3 месяцы. Старт праграмы запланаваны на 12 студзеня 2026 года. Дэдлайн падачы заяўкі — 7 снежня 2025 года.

Продолжить в Pochill

Просмотр работает в вебе. Присоединение и чаты доступны в приложении.